Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 7.95 28.3 | text stringlengths 40 304 | duration float32 7.95 28.3 |
|---|---|---|
Джордж Оруэл. Ферма. Аповесць. Пераклад з англійскай мовы Сяргея Шупы. | 9.87 | |
Раздзел першы. Містэр Джоўнс, гаспадар фермы Мэнэр, зачыніў на ноч курнікі, але ён быў такі п'яны, што забыўся пра куранячыя пралазы. | 16.440001 | |
Ідучы за кругам святла ад ліхтара, якое скокала збоку ўбок, ён прайшоў, хістаючыся праз двор, скінуў боты каля тыльнага ўвахода, | 10.7 | |
нацадзіў сабе апошнюю шклянку з бочкі ў каморы і падняўся ў спальню, дзе ўжо храпла місіс Джоўнс. | 9.11 | |
Як толькі святло ў спальні згасла, ва ўсіх пабудовах на ферме пачалося варушэнне і розрух. Яшчэ ўдзень паўсюль разышлася чутка, што стары маёр, | 13.82 | |
дыпламаваны кныр сярэдняй белай пароды, прысніў папярэдняй ночы дзіўны сон і хацеў бы пераказаць яго іншым жывёлам. | 11.2 | |
Было дамоўлена, што яны ўсе збяруцца ў вялікім гумне, як толькі ўпэўняцца, што містэр Джоўнс заснуў і не здолее ім перашкодзіць. | 9.74 | |
Старога маёра, так яго заўсёды называлі, хоць на сельскагаспадарчай выставе ён выступаў пад імем Уілінгдонскі прыгажун, | 10.38 | |
усе на ферме так глыбока паважалі, што кожны быў гатовы ахвяраваць гадзінаю сну, каб пачуць, што ён меўся сказаць. | 9.94 | |
У адным канцы вялікага гумна, дзе было нешта накшталт прыўзнятай пляцоўкі пад ліхтаром, што звісаў з бэлькі, ужо ляжаў маёр, зручна ўладкаваўшыся на саламяным подсціле. | 13.68 | |
Яму было дванаццаць гадоў, і за апошні час ён моцна растаўсцеў, але гэта ўсё яшчэ быў самавіты вяпрук з мудрым і дабразычным абліччам, што яму ніколі не падрэзвалі іклаў. | 16.129999 | |
Ужо даўно пачалі прыходзіць і іншыя жывёліны, уладкоўваючыся, як каму зручней. Спачатку прыйшлі тры сабакі: | 9.4 | |
Званочак, Джэсі і Пінчар. Пасля свінні, яны разлегліся на саломе перад самай пляцоўкай. | 9.3 | |
Куры паселі на падаконні, галубы заляцелі на кроквы, авечкі і каровы леглі за свіннямі і пачалі жваць жуйку. | 9.97 | |
Двое цяглавых коней, баксёр і канюшынка ўвайшлі разам, ступаючы вельмі павольна і асцярожна, апускаючы свае вялікія кашлатыя капыты, каб не раздушыць якую малую жывёліну, што схавалася ў саломе. | 17.549999 | |
Канюшынка была мажная кабыла жарабятніца сярэдняга веку, да якой пасля чацвёртага жарабення так ужо і не вярнулася яе колішняя зграбнасць. | 14.04 | |
Баксёр быў вялізнаю жывёлінаю, амаль васямнаццаць далоняў вышынёю і дужы, як два звычайныя кані разам. | 11.49 | |
Белая паласа ў яго на носе надавала яму крыху дурнаваты выгляд, ды і сапраўды вялікім розумам ён не вылучаўся, але ўсе навокал паважалі яго за цвёрды характар і неверагодную цягавітасць. | 17.809999 | |
Пасля коней прыйшлі белая каза Мюрыэль і асёл Бенджамін. Бенджамін быў самай старою і самай сярдзітаю жывёлінай на ферме. | 13.09 | |
Гаварыў ён рэдка, а калі і раскрываў рот, дык звычайна, каб зрабіць якую цынічную заўвагу. Напрыклад, ён казаў, што Бог даў яму хвост, каб адганяць мух, | 13.85 | |
але хай бы лепш не было ні хваста, ні мух. Сярод усіх жывёлаў на ферме ён быў адзіны, хто ніколі не смяяўся. | 10.83 | |
Калі ў яго пыталіся, чаму, ён адказваў, што не бачыць, з чаго смяяцца. Тым не меней, не прызнаючы таго адкрыта, | 11.2 | |
ён быў вельмі прыязны да баксёра. Абодва яны звычайна бавілі нядзелі разам на маленькім выгане за садам, там пасвіліся побач і ніколі не размаўлялі. | 14.3 | |
Абое коней ужо былі леглі, калі вывадак качанят, у якіх памерла маці, увайшоў шнурочкам у гумно, ледзь чутна піскаючы і азіраючыся на бакі, яны выглядалі сабе месца, дзе б на іх не наступілі. | 16.969999 | |
Канюшынка паклала перад імі пярэднюю нагу, абгарадзіўшы іх нібы сцяною, качаняты схаваліся за ёю, як у гняздзечку і адразу заснулі. | 12.85 | |
У апошнюю хвіліну ўвайшла, строячы манерлівыя міны і жуючы кавалак цукру, дурненькая молі, прыгожая белая кабылка, што вазіла рысорную двухколку містэра Джоўнза. | 16.280001 | |
Яна стала бліжэй да пераду і пачала трэсці сваёй белай грывай, каб усе пабачылі чырвоныя стужачкі, што былі ў яе заплеценыя. | 11.28 | |
Самы апошні прыйшоў кот, агледзеўся, шукаючы, як звычайна, цяплейшага месца, і нарэшце ўціснуўся паміж баксёрам і канюшынкай. | 12.98 | |
Там ён задаволена муркаў падчас усёй маёравай прамовы, не чуючы ні слова з таго, што той казаў. | 9.57 | |
Цяпер ужо сабраліся ўсе жывёлы, апроч свойскага крумкача Масея, які спаў на жэрцы за тыльнымі дзвярмі. | 9.33 | |
Пабачыўшы, што ўсе ўтульна размясціліся і ўважліва чакаюць, маёр пракашляўся і пачаў. | 9.83 | |
«Таварышы, вы ўжо чулі пра дзіўны сон, што я сасніў мінулай ночы. | 9.03 | |
Але пра сон я раскажу пазней. Спачатку я хацеў бы пагаварыць пра іншае. | 8.83 | |
Я не думаю, таварышы, што буду яшчэ доўгія месяцы заставацца з вамі, але пакуль я не памёр, я лічу сваім абавязкам перадаць вам усю мудрасць, якую я набыў за маё жыццё. | 15.48 | |
А жыццё я пражыў доўгае, і меў багата часу на роздум, пакуль ляжаў адзін у сваім хляве, а таму, думаю, я магу сказаць, | 11.22 | |
што зразумеў сутнасць жыцця на гэтай зямлі, як ніякая іншая жывёліна. Вось пра гэта я і хацеў бы з вамі пагаварыць. | 13.28 | |
Дык вось, таварышы, у чым жа сутнасць нашага жыцця? Давайце паглядзім на яго. | 10.68 | |
Жыццё наша ўбогае, цяжкае і кароткае. Мы нараджаемся, | 9.36 | |
нам даюць есці столькі, каб мы хоць крыху дыхалі, а тых з нас, хто на тое здольны, прымушаюць працаваць, выціскаючы з нас усё да апошняй кроплі. А як толькі мы робімся больш непатрэбныя, нас забіваюць з агіднай жорсткасцю. | 21.25 | |
Ніводная жывёліна ў Англіі, пасля таго, як ёй споўніцца год, не ведае, што такое шчасце або вольны час. | 10.78 | |
Ніводная жывёліна ў Англіі не з'яўляецца свабоднай. Жыццё жывёлы — убогасць і рабства. Гэта чыстая праўда. | 15.64 | |
Але можа, гэткі ўжо прыродны парадак? Можа, таму, што зямля наша гэткая бедная, яна не можа даць магчымасці жыць прыстойным жыццём тым, хто яе насяляе? | 17.09 | |
Не, таварышы, тысячу разоў не. Глебы ў Англіі ўрадлівыя, клімат добры. | 10.14 | |
Яна можа накарміць дасыта незраўнана большую колькасць жывёлаў, чым цяпер яе насяляе. | 8.88 | |
Адна толькі гэтая наша ферма магла б забяспечыць тузін коней, два дзясяткі кароў, сотні авечак, | 10.58 | |
і ўсе яны маглі б жыць з такімі выгодамі і годнасцю, якія сёння мы і ўявіць сабе не можам. | 9.15 | |
Дык чаму ж мы і надалей гібеем у гэткіх убогіх умовах? Таму што амаль увесь плён нашай працы | 10.64 | |
крадуць у нас чалавечыя істоты. І ў гэтым, таварышы, адказ на ўсе нашыя пытанні. | 11.24 | |
Яго можна абагульніць у адным слове: чалавек. Чалавек — наш адзіны сапраўдны вораг. | 10.15 | |
Зліквідаваць чалавека, і карэнная прычына голаду і рабскай працы будзе знішчана | 9.11 | |
назаўсёды. Чалавек — адзіная істота, якая спажывае, нічога не вырабляючы. Ён не дае малака, | 9.98 | |
ён не нясе яек, ён занадта слабы, каб цягаць плуг, ён не ўмее бегаць так хутка, каб лавіць зайцоў, і аднак ён — гаспадар над усімі жывёламі. | 14.31 | |
Ён прымушае іх працаваць, а ўзамен дае ім убогі мінімум, каб толькі не даць ім памерці з голаду, астатняе ж забірае сабе. Нашай працай урабляецца зямля, | 17.48 | |
нашым гноем яна ўгнойваецца, і аднак ніводзін з нас не валодае нічым, апрача свае няшчаснае шкуры. | 11.05 | |
Вось вы, каровы, што стаіце цяпер перада мною, колькі тысяч галонаў малака далі вы за апошні год? | 9.21 | |
А што сталася з гэтым малаком, якім можна было выкарміць столькі здаровых цялят? Усё да апошняй кроплі знікла ў глотках нашых ворагаў. | 14.32 | |
А вы, куры, колькі яек знеслі вы за апошні год і колькі з гэтых яек выседзелі куранят? | 10.06 | |
Астатнія звезлі на рынак, каб зарабіць грошы для Джоўнза і яго людзей. Ці вось ты, канюшынка, | 10.94 | |
дзе тыя чацвёра жарабятаў, што ты нарадзіла, якія маглі стацца табе радасцю і падмогай у старасці? | 10.48 | |
Усіх папрадавалі, як толькі ім споўніўся год, ніводнага з іх ты болей ніколі не ўбачыш. | 9.06 | |
За пакуты падчас родаў і за ўсю тваю працу ў полі, што ты атрымала, апроч убогіх харчоў і бруднага стойла? | 12.06 | |
І нават такому нашаму няшчаснаму жыццю не даюць развівацца натуральным чынам. | 8.93 | |
Што да мяне, я не скарджуся, бо я адзін з тых, каму пашанцавала. Мне дванаццаць гадоў, | 10.19 | |
і я меў больш за чатырыста дзяцей. Гэта нармальнае жыццё для свінні, але ніводная жывёліна ўрэшце | 11.42 | |
не пазбягае бязлітаснага нажа. Вы, маладыя парасяты, што сядзіце перада мною, | 10.64 | |
усе вы са страшнымі крыкамі сустрэнеце смерць на калодзе праз нейкі год. І гэты жах чакае нас усіх: кароў, свінняў, курэй, авечак, усіх. | 14.84 | |
Не лепшая доля ў коней і сабак. А цябе, баксёр, у той самы дзень, калі твае магутныя цягліцы страцяць сваю сілу, | 11.9 | |
Джоўнс прадасць скуралупу, які перарэжа табе глотку і зварыць з цябе поліўку сваім ганчакам. | 11.07 | |
Што да сабакаў, дык калі яны зробяцца старыя і бяззубыя, Джоўнс прывяжа ім на шыю цагліну і патопіць іх у найбліжэйшым ставе. | 15.26 | |
Ці ж вам, таварышы, цяпер не ясна, што ўсё ліхое ў нашым жыцці спароджана тыраніяй людскога роду? | 12.51 | |
Трэба толькі пазбавіцца ад чалавека, і плён нашай працы будзе належыць нам самім. Амаль адразу мы станемся багатыя і вольныя. | 13.86 | |
Дык што ж нам рабіць? А вось што: працаваць уночы і ўдзень, целам і душою, | 9.34 | |
каб скінуць уладу чалавечага роду. Вось мой заклік да вас, таварышы: паўстанне! | 10.74 | |
Я не ведаю, калі пачнецца паўстанне. Гэта можа здарыцца праз тыдзень або праз сотні гадоў, але я ведаю гэтаксама пэўна, як бачу гэтую салому ў мяне пад нагамі, што раней ці пазней справядлівасць пераможа. | 19.23 | |
Няспынна памятайце пра гэта, таварышы, усю кароткую рэшту вашага жыцця. А галоўнае, перакажыце гэты мой заклік тым, | 14.23 | |
хто прыйдзе пасля вас, каб будучыя пакаленні маглі працягнуць змаганне да пераможнага канца. | 11.35 | |
І памятайце, таварышы, вашая рашучасць павінна быць непахіснай. | 9.42 | |
Ніякія доказы не павінны збіць вас з тропу. Ніколі не слухайце, калі вам будуць казаць, што чалавек і жывёлы маюць агульныя інтарэсы, што дабрабыт чалавека будзе азначаць і дабрабыт жывёлаў. | 18.530001 | |
Усё гэта мана. Чалавек не служыць інтарэсам ніводнай жывой істоты, апроч самога сябе. | 10.7 | |
Дык хай жа сярод нас, жывёлаў, пануе поўная еднасць і братэрства ў змаганні. Усе людзі — | 10.65 | |
ворагі, усе жывёлы — таварышы». У гэтую хвіліну ўзняўся страшны гармідар. | 10.63 | |
Пакуль маёр прамаўляў, чатыры вялікія пацукі выпаўзлі з сваіх нораў і цяпер сядзелі на задніх лапах і слухалі яго. | 10.79 | |
Раптам іх заўважылі сабакі, і толькі спрытна шмыгнуўшы ў свае норы, пацукі ўратавалі сабе жыццё. Маёр | 9.9 | |
падняў нагу, заклікаючы да цішыні. «Таварышы, — сказаў ён, — нам трэба вырашыць адну праблему. | 12.87 | |
Дзікія звяры, такія як пацукі або зайцы, сябры яны нам або ворагі? | 9.94 | |
Давайце паставім гэта на галасаванне. Прапаную сходу пытанне: ці можна лічыць пацукоў таварышамі?» | 10.54 | |
Адразу прагаласавалі, і пераважнай большасцю было вырашана, што пацукі — таварышы. Было толькі чацвёра нязгодных: усе тры сабакі і кот, які, як высветлілася пасля, | 15.91 | |
галасаваў на два бакі. Маёр працягваў: «Я яшчэ дадам наступнае. | 8.95 | |
Паўтараю, заўсёды памятайце пра ваш абавязак варожасці да чалавека і ўсіх ягоных звычаяў. Той, хто ходзіць на дзвюх нагах, — | 13.6 | |
вораг. Той, хто ходзіць на чатырох нагах або мае крылы, — сябар. Памятайце таксама, што змагаючыся супраць чалавека, | 13.3 | |
мы не павінны да яго прыпадабняцца. Нават калі вы пераможаце яго, | 8.85 | |
не пераймайце ягоных заганаў. Ніводная жывёліна ніколі не павінна жыць у доме, спаць у ложку, насіць адзенне, | 12.15 | |
піць гарэлку, курыць тытунь, дакранацца да грошай або займацца гандлем. Усе звычкі чалавека — | 11.94 | |
ліха. І перадусім ніводная жывёліна ніколі не павінна панаваць над сваімі блізкімі. | 8.71 | |
Слабыя ці дужыя, разумныя ці дурныя, усе мы — браты. Ніводная жывёліна ніколі не павінна забіваць іншай жывёліны. Усе жывёлы | 16.540001 | |
роўныя. А цяпер, таварышы, я раскажу вам пра сон, што я сасніў мінулай ночы. Я не магу вам яго апісаць. | 12.88 | |
Гэта быў сон пра жыццё на зямлі, якое яно будзе, калі знікне чалавек. Але ён нагадаў мне штосьці, пра што я даўно ўжо забыўся. | 12.45 | |
Шмат гадоў таму, калі я быў маленькім парасяткам, мая маці і іншыя мацеры часта спявалі старую песню, з якой яны памяталі толькі мелодыю і тры першыя словы. Я | 18.379999 | |
памятаў гэтую мелодыю, калі быў малы, але даўно ўжо забыўся. Мінулай ночы, аднак, яна | 9.64 | |
вярнулася да мяне ў сне, і нават болей, вярнуліся і словы песні, якую, я ў гэтым упэўнены, некалі даўно спявалі жывёлы, але пасля тыя словы сцерліся з памяці цэлых пакаленняў. Я | 17.75 |
Аўтар / Author: Джордж Оруэл
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 1,262 |
| Працягласць | 4 гадз 22 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 22050 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.