Datasets:
audio audioduration (s) 8.75 29 | text stringlengths 33 231 |
|---|---|
Што яны страцілі? Апавяданне Якуба Коласа. | |
Калі вы скажаце, што гэта няпраўда, а байка, дык я запытаюся: а дзе тая мяжа, што аддзяляе праўду ад выдумкі? | |
І ці не бывае так, што выдумка ходзіць як праўда, а чыстую праўду лічаць за выдумку? А калі так, дык прашу слухаць уважна. | |
Каму прыходзілася хоць раз пабачыць гэты куточак, той, напэўна, не забудзе яго ніколі. Гэта быў акраек лесу, таго самага лесу, дзе і цяпер стаяць такія слаўныя дубы. | |
Не ведаю, як каму, а маім героям, аб якіх павядзецца гутарка, жылося тут незвычайна весела. Яно, калі сказаць праўду, іначай тут і быць не магло, бо гэты куточак быў вельмі прыгожы. | |
Лес, пераважна дубовы, стаяў на ўзгорку. На тым яго баку, што выходзіў на ўсход, цягнуўся цэлы шырачэзны пас дубоў. | |
Дубы былі выносныя, стройныя, бы точаныя. І такія тоўстыя, што тры чалавекі не маглі абняць камель рукамі. | |
Пад узгоркам блішчала круглае возера. Яно рухалася і пералівалася, як жывое срэбра. Над саменькаю вадою цягнуўся прыгожы шляк сакаўной зеляніны. | |
Тут былі высокія, гладкія сітнякі і цэлыя зараснікі аеру. Дзе-нідзе пападаліся кучаравыя круглыя кусты лазы. | |
Сям-там пракідаліся высокія пышныя алешыны, а па суседству з імі красаваліся дзве прыўдалыя хвоі. Здавалася, што гэта дзве маладзіцы, што пайшлі па ваду ды загаварыліся, а загаварыўшыся, так і засталіся. | |
Тут жа была і рачулка, бойкая і жвавая. Прыпыніўшыся ў возеры, зноў лілася, павівалася яна ў зялёнай даліне. | |
Таксама заслугоўвае ўвагі і гэтая даліна. Бо калі ўставалі грозныя, цёмна-сінія хмары і грымелі далёкія громы, яны незвычайна выразна каціліся, дрыгацелі па даліне, абабягалі возера. | |
Калыхаліся тады палахлівыя чароты, пагойваліся стройныя сітнякі, нават сам лес таемна шапацеў чуллівымі лісточкамі-струнамі. | |
Усё гэта злівалася ў невыказна прыгожую музыку. Здавалася, увесь прастор напаўняўся тады спевамі і музыкаю, такою музыкаю, што ніякія музыкі на свеце не маглі яе пераняць. | |
Была раніца. Залатыя стрэлы сонца, рассыпаўшыся па ўсім свеце, выносілі новы дзянёк, | |
той дзянёк, які меў у сабе ўсе рысы самага лепшага лета. Мяккая, роўная, ласкавая цеплыня паволі разлівалася па зямлі, | |
а разам з гэтым і нейкая радасць уздымалася ў сэрцы тых, хто так ці іначай адчуваў жыццё. | |
Сонца ўзышло. Ціха і радасна абвясціў усход сонца стары дуб на ўзгорку, і яго лісце ледзь-ледзь задрыжала. Сонца ўзышло. Шэптам сказалі дзве хвоі. | |
Гэтую вестку падхапілі сітнякі, чароты, аеры, і праз колькі хвілін стала вядома на возеры і на ўскрайку лесу, што ўзышло сонейка. | |
Рачулка яшчэ далей панесла гэту вестку, і аб усходзе сонейка даведалася кожная красачка, кожная травінка. | |
Гэта быў незвычайна радасны момант абуджэння прыроды, асабліва, калі ў чыстых кропельках расы заззялі вясёлкі, тысячы, мільярды вясёлак. | |
Але гэта быў толькі адбітак усмеху сонца.
Бабка-зялёнакрылка сядзела на чарацінцы. | |
Яе тоненькае стройнае цельца шчыльна прытулілася да лісціка, малюпасенечкія кропелькі расы ледзь-ледзь выступалі на крыльцах, і ёй цяжка было паварушыць імі. | |
Але абагрэла яе сонейка, абсохлі крыльцы. Зусім ажыла, павесялела зелянушка-бабка, нібы другі раз на свет нарадзілася. | |
Яна азірнулася навокала, ёй хацелася хоць каму выказаць сваю радасць, сваё шчасце. І калі пралятала тут ластавачка, дык яна не магла стрымацца, каб не сказаць: «Давай пагаворым, ластавачка». | |
Ластавачка крута ўзвілася над возерам, у імгненні вока апісала дужку, ледзь чыркнуўшы вострым канцом крыла па вадзе, ад чаго па возеры пабеглі срэбраныя абручыкі. | |
«Ах, як гэта прыгожа!» — зноў прамовіла бабка. «Паглядзі, як бягуць, калышуцца роўненькія кругі па вадзе. І гэта ты прывяла ў рух такое велізарнае возера! | |
Дзіўная справа! І колькі хараства на свеце! Ці не праўда, ластавачка, жыццё — гэта самае большае шчасце на зямлі». | |
«Таму ж мы ўсе, зелянушка, любім жыццё», — зашчабятала ластавачка.
«Ведаеш, якая мне прыйшла думка? Мне здаецца, што большага | |
не можа быць шчасця, як адчуваць кожны момант, што ты вольны, можаш рабіць, што захочаш, можаш ляцець, куды табе зажадаецца». | |
«Так, зелянушка, — зашчабятала ластавачка. — Я б дадала, што шчасце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол адчуваюць сябе шчаслівымі». | |
«Я цалкам далучаюся да гэтай думкі», — квакнула зялёная жаба.
«Вядома, вашэці, так, — | |
празвінела муха. — Калі я бачу, што ўсе вы вясёлыя, і мне таксама весела, дык ад гэтага толькі павялічваецца паўната агульнага шчасця». | |
«Я лічу немалазначным і той факт у агульнай складанасці гэтага шчасця, калі да ўсяго іншага далучаецца і элемент мудрасці», — | |
важна зазначыў даўганосы камар. «Тады і вызначэнне самога шчасця выходзіць з правільнага пункту погляду. Дык няхай жывуць весялосць, воля, агульная згода і мудрасць!» | |
«Ах, якая цікавая тэма размовы! — азваўся матыль. — Я з свайго боку дадаў бы, што шчасце таксама залежыць, нават у значнай меры, і ад хараства». | |
«Гэта справядліва, гэта справядліва», — пацвердзіў чарнавокі конік і заварушыў сваімі прыгнутымі даўгімі ножкамі. | |
«Выбачайце, шаноўнае грамадзянства, — забубніў авадзень, — я трымаюся іншага погляду на рэчы. Скажыце, што станецца з вашым шчасцем, калі жывот будзе трубіць жалобу пустаты? | |
Дзе тады дзенецца ваша весялосць? Што будзеце рабіць з вашаю воляю і як будзеце тады стаяць справа з вашаю агульнаю згодаю? Бум-бум-бум, — зарагатаў авадзень. — | |
Уся ваша мудрасць пакіруецца тады выключна ў бок вышуквання спосабаў запоўніць пустату жывоціка. | |
А ўсё хараство пойдзе на скасаванне. Не, другі мае, каб быць шчаслівым, трэба, каб і жывот пустым не заставаўся». | |
«Фі, авадзень, як вульгарна выказваеце вы думкі вашы», — прамовіла, скрывіўшыся, сінякрылая бабка. | |
«Так і відаць, што вы больш каля жывёлы ходзіце».
«У вас, бяспрэчна, ёсць здаровыя думкі, — падтрымаў авадня даўганосы камар. — | |
Але я таксама згаджаюся і з паннаю сінякрылаю бабкаю, што гэтыя думкі маглі б быць выказаны і ў больш далікатнай форме, тым болей у прысутнасці такіх прыгожых дзяўчат». | |
Зялёнакрылыя і сінякрылыя бабкі адарылі камара незвычайна пяшчотнымі поглядамі, ад чаго ён паварушыўся, дрыгнуў лапкамі і вельмі галантна пакланіўся ім. | |
«Я не люблю ахінаць праўду ў прыгожыя пустыя словы, а дару яе так, як яна ёсць», — адказаў авадзень. | |
«Што гэта ў вас за гармідар такі?» — спытала мурашка і лапкаю абцёрла з ілба гарачы пот. Відаць, яна прайшла цяжкую дарогу, перабіраючы з травінкі на травінку па розных кладках, пакуль прыпаўзла сюды. | |
Чарнавокі конік у кароткіх словах пазнаёміў мурашку са зместам агульнай размовы і ў заключэнні спытаў: «А ваш які погляд на шчасце?» | |
Мурашка на момант злажыла на галаве дзве пярэднія лапкі і задумалася. Падумала і сказала: | |
«Шчасце… Гм… Прызнацца вам, я ніколі не думала аб тым, што такое шчасце. | |
Ды і калі мне думаць пра гэта, памяркуйце самі. Выходзіш з дома з адным клопатам, дзе б што знайсці, як бы найлепш выканаць заданне калектыву. А! | |
Стойце! Стойце! Вось-вось крутнулася ў галаве думка, і, здаецца, тая самая, якая мне трэба».
Мурашка аж самлела, так моцна яна задумалася. | |
Усе вакол таксама маўчалі, каб не пашкодзіць мурашцы злавіць і замацаваць патрэбную думку. Толькі авадзень скептычна пакруціў тоўстаю галавою. | |
«Вось што будзе шчасцем! — раптам выпляла мурашка і села на жывот, заварушыўшы разам усімі лапкамі. — Шчасце — гэта найлепшае выкананне волі калектыву, жаданне прынесці сябе ў ахвяру калектыву, | |
усведамленне, што ў яго дабрабыце ёсць частка тваёй працы. Карацей сказаць, шчасце — гэта гармонія ў тым калектыве, да якога ты належыш». | |
«А калі я не хочу належыць ні да якага калектыву, дык маю я права шукаць сабе шчасце і быць шчаслівым?» — забубніў авадзень. «Ведаю я гэтыя калектывы. | |
Мы, авадні, таксама маем змычку трымацца разам. І што ж? Загудзе наш рой каля якое там каровы або вала, | |
а яны прыпадымаюць хвасты трубою ды як памчацца і бывай здароў. А калектыў толькі аблізваецца». | |
«І нядзіва, што памчацца, — прамовіў чырвоны з крапінкамі матыль. — Ты адзін як загудзеш, дык страшна робіцца. А што казаць, калі вас збярэцца цэлы рой». | |
«Вы памыляецеся, авадзень, — сказаў шэршань. — Як бы вы ні ўсведамлялі сабе калектыў і яго мэты, як бы асабіста ні глядзелі вы на калектыўны лад жыцця, | |
усё ж такі вы жывяце, вы мусіце жыць у калектыве. І за межамі яго, скажу проста, немагчыма бытаванне асобы». | |
«Брава! Брава, шэршань! — запляскаў лапкамі камар. — Мне незвычайна падабаюцца вашы думкі і спосаб іх выказвання». | |
У самы разгар камаровага красамоўства пачулася гудзенне, і ўслед за гэтым, як бомба, з'явіўся жук. | |
Не паспелі тут і слова вымавіць, як жук раптоўна ўляцеў у самую сярэдзіну сходу і тут жа, не схаваўшы нават ніжніх мяккіх крылляў, упаў на спіну і пачаў ад задавальнення перабіраць крывымі ножкамі. | |
Зялёнакрылыя і сінякрылыя бабкі боўкнулі і адначасна ледзь не памлелі, такім раструханым здаўся ім жук. | |
«Схавай, брат, сваю кашульку, бо нашы паненкі паўміраюць ад сораму», — сказаў авадзень.
«Фі! Фі!» — запішчалі бабкі. «Ах, які мужык! Як дрэнна ад яго пахне!» | |
«Слухайце, жук, вы трымаецеся непрыстойна ў кампаніі дам», — закруціўся каля жука камар.
А жук, не зварочваючы ні на кога ўвагі, ляжаў на спіне і перабіраў нагамі. | |
«Эх, браткі, слаўна! Эх, слаўна! — выгукваў жук. — Ну і папрацаваў я! Ну ж і пашанцавала мне! | |
Шэсць ям выкапаў я! А колькі дабра нанасіў туды! Колькі скарбу!» | |
Крута змяніўшы тон размовы, жук раптам перавярнуўся, акінуў поглядам сход і спытаў: «Ці шчаслівыя вы, прыяцелі мае?» | |
«Шчаслівыя», — адгукнуліся ўсе разам.
«А што зрабіла вас шчаслівымі?»
Хараство гэтай раніцы. | |
Прыгоства нашага краю. Жыццё. Згода. Дабрабыт. Гармонія калектыву. | |
І яшчэ многа розных адказаў пачуў жук.
«Ну, калі так, дык давайце ж весяліцца!»
І вось жукі, мухі, мошкі, пчолы, матылькі, | |
бабкі, конікі, шэршні, восы і ўсе, хто на гэты час апынуўся тут, закружыліся, зазванілі, заігралі, забубнілі | |
і справілі такі слаўны карагод і музыку, што і возера, і лес, і поле, і рэчка з далінаю слухалі і ад задавальнення ціха ўсміхаліся. | |
Нават хмаркі на небе заслухаліся гэтымі спевамі, гэтай музыкай. Заслухаліся і чамусьці спахмурнелі. | |
А за гэты час у прыродзе зрабілася нейкая змена. Цень ад лесу паволі насоўваўся і лажыўся на возера, а разам з гэтым і нейкі змрок адганяў вясёлы настрой у тых, хто кружыўся ў вясёлым карагодзе. | |
«Ня ведаю чаму, але мне штосьці маркотна стала», — скардзілася зялёнакрылая бабка, сеўшы на лісток аеру. | |
«Мутарна мне ў вашым зборышчы», — прабубніў авадзень і паляцеў у лес пад кару старога дуба. | |
Пасядзела на купіне зялёная жаба і ні з таго ні з сяго плюхнулася ўніз галавою, перабралася на другую купіну і пачала разважаць аб сваіх асабістых справах. | |
Чарнавокі конік зашыўся ў лазовы куст, сеў на лісток і пачаў стракатаць, каб заглушыць смутак.
Камар уткнуўся носам у траву і сядзеў над вадою, нахмурыўшыся. | |
Распаўзліся, разляцеліся ўсе, і кожны пачаў думаць толькі аб сабе, жыць толькі сваімі інтарэсамі. | |
Але разам з гэтым кожны адчуваў нейкае нездавальненне і брак чагосьці. А чаго іменна, | |
ніхто добра не ведаў.
Пад вечар уся кампанія зноў сабралася. | |
Колькі тут ні гаварылі, але такога тлумачэння, якое задаволіла б усіх, ніхто не мог даць. Толькі шэршань унёс прапазіцыю звярнуцца з запытаннем да старога дуба. | |
Прапазіцыя была прынята аднагалосна. Паляцела, папаўзла, паскакала ўся кампанія да старога дуба. | |
Шэршань, як найбольш знаёмы з дубам і болей адукаваны і спрытны на язык, выступіў ад імя сходу. | |
«Памажы ты нам, дубе, развязаць адно вельмі важнае пытанне. Некалькі гадзін таму назад | |
мы былі шчаслівыя і вясёлыя, сыпаліся жарты, былі танцы, выказваліся незвычайна мудрыя думкі. Я нават шкадую, што мы іх не запісалі. | |
Але непрыкметна для нас саміх зрабілася з намі нешта такое, што мы страцілі добры настрой і гумар. Прасцей сказаўшы, згубілі сваё шчасце. | |
Але гэтага мала: страціўшы шчасце, мы сталі сярдзітымі, неўспагаднымі, ачарсцвела наша сэрца, | |
адзервянела наша душа. Мы гатовы накідацца адзін на другога, і такія выпадкі, на жаль, мелі месца ў нашай сям'і. | |
Скажы ж ты нам, дубе, якія прычыны прадзілі гэта? Чаго нам бракуе?» | |
«Дзеці мае, — важна сказаў дуб, — калі вы меркавалі, што ў чым знаходзіцца шчасце, | |
вы забыліся прыняць пад увагу адну вельмі важную акалічнасць. А без яе поўнага шчасця і не можа быць». | |
«Чаго не прынялі? Чаго не прынялі пад увагу, дзядзька?» — пачулася пытанне.
А дуб, хоць ён у школу вучыцца не хадзіў і педагогікі не праходзіў, але добры быў педагог. Ён сказаў: | |
«Толькі тая веда робіцца нашым сталым здабыткам, калі мы даходзім да яе, здабываем яе самі. | |
Калі вы не дадумаецеся заўтра самі, тады збярыцеся зноў тут, і я скажу, што вы страцілі | |
і чаго бракуе, каб вярнуць ваша шчасце».
І як вы думаеце, што сказаў назаўтра дуб? | |
«Вы, сябры мае, — растлумачыў ён, — перасталі жыць у згодзе і дружбе паміж сабою. А таму і страцілі сваю радасць». |
End of preview. Expand in Data Studio
Казкі жыцця
Аўтар / Author: Якуб Колас
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Частка калекцыі Ministerskija — выраўнаваныя аўдыёзапісы беларускіх аўдыёкніг з транскрыпцыямі.
| Апублікаваных радкоў (HF) | 504 |
| Доўгасць аўдыё | 1h49m |
| Парог даверу | ≥ 0.95 |
Структура
Кожны радок змяшчае:
audio— аўдыёфрагмент (~15 с)text— транскрыпцыя (Gemini + ASR выраўнаванне)chunk_uid— унікальны ідэнтыфікатар фрагмента
Апрацоўка
Аўдыёкніга разбіта на кароткія фрагменты і выраўнавана з транскрыпцыямі з дапамогай Gemini і двух незалежных ASR-сістэм. Упэўненасць выраўнавання ≥ 0.95.
- Downloads last month
- 15