Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
9.16
15.1
text
stringlengths
41
137
А дзень на сад святлом пральецца. А дзень на сад святлом пральецца,
сцяжынка згубіцца між траў. Я ведаю, ён адгукнецца, ён з'явіцца, калі кахаў.
Бо ці змагла б злятаць так лёгка язміну квецень на зямлю, і я сярод прыроды вогкай, як і раней, шаптаць: люблю.
Дзве гадзіны навагодняй ночы. Ня д'яблік з чараўнічай табакеркі, а вечар шчодры ўсім раздаў дары.
Дзяўчынкам лялькі, хлопчыкам цукеркі, а мне твая пяшчота да зары. Сукенак жар, усмешкі, як пагоня.
Сярод знаёмых твараў ты адзін, хто расказаў маёй душы сягодня ўсю радасць святу дадзеных гадзін.
Дзіўлюся. Дзіўлюся, нібы рэдкай навіне. Зноў голас твой, ці ветру свіст за схілам.
Хачу, каб ты журылася па мне, і белы свет заўсёды быў нямілым. Нямілым свет,
і лотаці, і дрэў, дзе ўсё цвіло, то раптам адцвітала, бо я яшчэ цябе тады кахала, калі пра гэта думаць ты не смеў.
Танюткай вольхі выгінасты ствол гадаецца, бы сто ражкоў зайграла. Толькі тады і бачна хараство, калі душа адценні ўсе ўвабрала.
За прыціхлымі дварамі. За прыціхлымі дварамі халадок схаваўся ў лог.
Дзе ты бачыў, каб у драмы быў шчаслівы эпілог? Новая патрэбна дзея, палу новага павеў.
І стаю з адной надзеяй: хоць бы ты хлусіць умеў. Без цябе, на што мне неба?
З кім я долю падзялю? Не адводзь вачэй, не трэба. Я і такім цябе люблю.
Здзіўляемся загадцы Баальбека. Здзіўляемся загадцы Баальбека,
і некалі загадкай станем самі. Час замяце крылатымі вякамі імгненне, што завецца нашым векам.
Парушацца глыбокіх нетраў дахі, тысячагоддзяў расхінецца полах, адкрые нас дасужы археолаг, адкрыўшы нашых збудаванняў гмахі.
І будзе зачароўваць рамяство майстроў, чые пагубяцца імёны, і вершы нашы будуць як пісьмёны, што тояць дум высокіх хараство.
Зімовы вечар. Дзіця маё, з галіны не змахні пушысты снег,
ён горад упрыгожыў. Санлівых вуліц рыцары агні мігцяць, бы пішуць казкі для прахожых.
Пабольшалі і дрэвы, і кіёск у бляску электрычнай вясёлкі. Калматых аблачын касмічны воск на небе адлівае цень ад ёлкі.
Захопіць пераплецены віток, пакінуты канькамі віртуоза. Да ночы не ўгамоніцца каток, узлёты і падзенні, смех і слёзы.
І повезь гронак тых павіслых духмянай сыпала парошай. Нас прывячала ціха Вісла санлівым шэптам: «Бардзо прошэ».
Такім агнём палілі промні, так бэз шумеў раскалыханы, што весела было не помніць таго, хто быў маім каханым.
Збягалі з юнага пагорка, цішэлі словы нечакана. Але пра што была гаворка, дазвольце ведаць мне ды пану.
Ужо гады нашы прывялі, а ў пору бэзавай парошы працяглым рэхам «Бардзо прошэ» камусьці адгукнуцца хвалі.
Мазурка. Адкуль тут мазурка Шапэна? Галіны да шклін падплылі. Я вам абяцаю, напэўна, вярнуцца сюды хоць калі.
У кожным садку Беларусі сягоння пазёмка ў гасцях. Раскладваць гады не бяруся, ды ў нейкім шчаслівы працяг начы, дзе блукае Снягурка.
Я думала, гукі з-пад ліп, а гэта дыхнула мазурка, то смех, то шаптанне, то ўсхліп.
Як дзіўна жадаць летуценна таго, што яшчэ не прайшло. Я знікну надоўга, а ў сценах запыніцца сэрца цяпло.
Апрануты ў белыя буркі ўсе дрэвы, і кружыцца снег, падхоплены шалам мазуркі, то ўсхліп, то шаптанне, то смех.
Не абяцаюць. Не абяцаюць, калі ўсё цацанка. Таксама я.
Што даць табе магла? Шчыруе ў днях гарэзлівых каханка, а я табе каханаю была.
Няхай мне доля мужнасць выкладае, жанчыне слёзы дадаюць гадоў. Стаю на раздарожжы маладая, а ў маладое
шмат заўжды шляхоў. Пражытае на дне вачэй хаваю, жыву сцяпельца даўняга святла.
Забытая, няхай. Затое знаю, што я табе каханаю была.
Ні славай, ні бясслаўем не дарыў. Ні славай, ні бясслаўем не дарыў,
спякотных руж улетку не прыносіў, пакінуў у акне святло зары, якую пахваліцца можа восень.
І ўсё чамусьці думаў, абакраў, і ўжо не раз спраўляў па мне хаўтуры, ды весела жыло ў маёй натуры святло, што паварочвала да спраў.
Да дзён, дзе вольна ў небе жаўруку, дзе матылькі над лугам карагодзяць. Бывай. Мне падае сваю руку наступнае трывожнае стагоддзе.
і брэсцкую калючую шыпшыну, усё вазьму, чым жыва, што люблю, у новы век. Толькі цябе пакіну.
Глеба будзе адтаваць. Будзе месячык над ценніцай шклінкай зыркаю ўставаць.
Не віхор за небакраю грозна голас падае, то з мяне мяне вымаюць вочы чорныя твае.
Гаварыла: не пільную, а забудзеш — не бяда. Думала: цябе шкадую, выйшла, што сябе шкада.
Не цвітала доўга бульба ў полі. Не цвітала доўга бульба ў полі,
хоць на спякоту шчодрым жнівень быў. Ты абяцаў не забываць ніколі спатканняў нашых. Дык чаму ж забыў?
Парушу сон палянкі недалёкай і заварожыць пошапак ляшчын, сябе я адчувала б адзінокай, каб не было ні дрэў, ні аблачын.
было турмою і атрутай усё, дзе не было цябе. Апошні снег, ён як збавенне ад спраў, што марнымі былі.
Капрыз свавольнае прыроды, ці дня настылага адчай. Чуць не хачу, з якой нагоды гукнуў ледзь чутна: «Прывячай».
Ёсць тлум у жыццёвай кругаверці, ёсць ачышчальнае святло, і не закрэсліць нават смерці таго, што радасцю было.
Так хораша ўсяму здзіўляцца, бы рэчка ў пустку зацякла, а пацеркі ў халодных пальцах усё дрыжаць, нібы са шкла.
Пад шум ракі. На жаль, Амур мяне трывожыць зноў. Франчэска Петрарка.
Усюды ты. І хай даруе творца прыроды пышнай. Сёння не яна захопленасць мая, мой дол і сонца, неперажыты дзень і даўніна.
Куды мне бегчы? На тваім абліччы былога жару цень лаўлю яшчэ, ты не пярэч. Мне зноў здаецца, клічаш і позіркам сваім мяне пячэш.
Я потым знікну, як і ўсё жывое. Адлегласць без сустрэч — яна што смерць. Але скажы мне слова, дарагое, жаданае,
як доўга мне гарэць? І любавацца кожнай тваёй рыскай, і невядома ўжо каго маліць. Ты чуў?
Амур смяяўся недзе блізка: «Маўчы, маўчы, яго страла ляціць».
Пра рознае. Пра рознае ды на паўгуках, спакойна,
стала, без прыкрас. І сэрцам чуць, як стынуць рукі ад непазбежнага між нас.
Я не баюся таямніцы, якая звязвае ўдвая. Не дай жа потым усумніцца, што я каханая твая.
Невыпадковай у гадзінай, калі сам д'ябал нам радня, узведзеная ў ранг адзінай, хачу запальваць неба дня.
Прыйдзі. Прыйдзі. Прыйдзі. Я вольная ад спраў. Спявае ноч, і больш такой не будзе.
Сляды твае прыкрыюць пікі траў, а ў доме спяць натомленыя людзі. Што нам да іх, а ім тым больш да нас.
Я добрая суседка, ты — прахожы. Я ложак свой лілеямі прыгожу, прыйдзі. Сплывае ў прорву ночы час.
Шукаюць рукі ласкі блізкіх рук. Якую ж радасць дзень пры дні насіла, што ад тваіх усё даўжэй разлук гатова месяц здзьмухнуць з небасхілу,
каб стала цёмна, хоць ідзі наўзгад і бойся напароць на нешта вока, каб ты заплакаў горка між прысад, успомніўшы, як зараз я далёка.
Прыйдзі тады. Я пасвячу агнём, святлом вачэй, і людзі мне прабачаць.
Прачніцеся. Пачуйце, як ён плача. Дапамажыце адшукаць мой дом.
Рабінавая гронка. Рабіна гронка распаліла світанак там,
дзе лес радзее. Я сёння зноўку паўтарыла ўрок няспраўджанай надзеі.
Ты не адзін, а я зірнула так, як глядзяць на закаханых. Нібыта ўпершыню адчула ласкавасць рук навек адданых.
Паўночны вецер быў лагодным, і турбавала толькі тое, што мой світэрак старамодны залішне змрочным быў са строяў.
Разважаеш пра штурмы і мелі. Разважаеш пра штормы і мелі
Я адказваю: Дзе ж тое гора? Сцены светлыя, чыстая столь. Незгаворлівую непакорай
неапраўданы сцішваю боль. Не завітваю ў дом мураваны, дзе звычайны гаіла адчай.
Хай і лжэ: Прападай з некаханым. Голас злы ля другога пляча.
Затканы ліўнем сцежкі і дамы, пераспяваць прыроду я не ў сіле. Хоць і ў слабога вырастае крылле ад думак, што зліліся лёгка ў мы.
Здалося, што па-вашаму загаду зляцеліся да вокнаў галубы, і нібы кліч прызыўныя трубы, азваўся спеў на гром з-за далягляду.
І ўпершыню баяцца вусны вуснаў. Мы, выдыхае трапятліва рот. Жыццё тартак і ўсё наадварот.
Ды мара не была б такой спакуснай. Шырэе неба ў вокнах ад святла, і гром, і дождж бы і не было далёка.
Прачнуўся муж, пытае: «Дзе была?» Адказваю: «Вярнулася з аблокаў».
Чакаю адвячорка, каб хутчэй між дрэў грывастых і раслін калючых сустрэць святло зажураных вачэй, бы раптам лес расступіцца дрымучы.
Прыручаны, як дрэвамі шпакі, даверлівы, з ім лёгка і трывожна. Бы матылька падносяць да шчакі, так душна стане, прадыхнуць не можна.
Ты гаворыш. Ты гаворыш, лепшае ў былым. Дні былі напраўду дарагімі.
Ды ці трэба жыць далёкім тым, мроямі і радасцямі тымі? Ты гаворыш, светлае ў былым.
Божа мілы, многага не вернеш, але глянь, здаецца залатым колас, поўны наліўнога зерня.
Пэўна, сёння ўспомніць ты схацеў, як страсала летні ўбор чарэшня, а лісток адзіны ацалеў. Што ён сніў пад калыханкі снежня?
Многа снежняў зведае зямля, ды цяпер мне мілы яе колас. Ты прыцішвай раздражнёны голас, каб не шкадаваць чаго пасля.
Чуеш? Побач будзіць быль кучмель. Бачыш, разгуляліся стракозы. Не ўяўляла колесь, каб ружмель адцвітаў, і наплывалі слёзы.
І не чула, каб рака раней на крутых парогах ледзь шумела, і каб я, ледзь позірк твой кране, замаўляць надоўга жаль умела.
Пра навальніцы і пра збажыну, пра новы дзень і невыноснасць тлуму. Яшчэ пра тое, што мяне адну ты прывучыў, як да сябе, да суму.
І сумнай сніцца рук тваіх сіло, а ты гаворыш… лепшае было.
На дварэ даўно пахаладзела, можа, табе ў сэрца ўдыхнуў яры снежань свіст кудасы белай, каб ты ціхай ласкі не пачуў.
Наша лета доўга цвітала, аж пакуль зусім не адцвіло. Снег ляжыць на вуліцах квартала, сыдзе ён, і вернецца цяпло.
У душы народзіцца здзіўленне, ну няўжо адлёгся снегапад. Дай пабыць тваім крылатым ценем, словы тыя забяры назад.
Захутвалася ў лёгкі плашч, а на сцяжынах іней слаўся. І мне здавалася, што плач з губ непакорлівых зрываўся.
Вярталіся ў халодны дом, там сцены дыхалі спакоем. Але пякучай крыўды ком пужаў прыгнечаным настроем.
Усё забыць. Усё забыць імгненна і адразу. Дзень добры, асцярожна, там газон.
І высмеяць заблытаную фразу. Падняць на смех нямодны парасон, адвесці вочы ў гаманкім партэры,
між іншым, пры размове пазяхнуць. Прайсці наўздых ад вашае кватэры, але на вокны так і не зірнуць.
End of preview. Expand in Data Studio

Вершы пра каханне — арыгінальнае аўдыё

Аўтар / Author: Раіса Баравікова
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)

Арыгінальнае аўдыё без апрацоўкі, захаванае ў зыходнай якасці. Частка калекцыі Ministerskija — корпус беларускіх аўдыёкніг.

Апрацаваная версія (сегменты ~15 с, выраўнаваная транскрыпцыя): raisa_baravikova_vershy_pra_kahanne_output

Доўгасць аўдыё 0h31m
Радкоў у датасеце 122

Структура

Кожны радок змяшчае:

  • audio — арыгінальны аўдыёзапіс
  • text — транскрыпцыя
  • chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар

Дыктар / Speaker

Кластар speaker_01
Ацэнка падабенства (сярэдняя) 0.899

Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).

Ліцэнзія / License

CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.

Downloads last month
22